Паважаныя
бацькі! Дарагія дзеці!
Акрамя
ўрокаў літаратурнага чытання у нас будуць праходзіць
урокі пазакласнага чытання. Да ix вы будзеце
рыхтаваць творы самастойна (не з падручніка). Тэма нашага першага пазакласнага
чытання, якое адбудзецца
21 кастрычніка, «Восеньскія
гісторыі».
Да ўрока неабходна:
1) чытаць творы пра восень і
восеньскія з'явы, рабіць неабходныя запісы (назва, аўтар) у Дзённіку
чытача.
2) вывучыць на памяць 1 верш пра
восень на беларускай мове (не менш за 8 радкоў);
3) знайсці прыказку пра восень на беларускай мове, умець яе тлумачыць;
Расціслаў Бензярук. «Хто каго перакрычыць?».
Ніна Галіноўская. «На прагулцы».
Міхась Даніленка. «Восень шыла сарафан».
Авяр’ян Дзеружынскі. «Хто вас у школу сабіраў?».
Васіль Жуковіч. «Маладая восень».
Галіна Каржанеўская. «Песенька».
Таццяна Мушынская. «Як Дзяніска восені дапамагаў».
Міхась Пазнякоў. «Першага верасня».
Сяргей Панізнік. «Верасень».
Уладзімір Ягоўдзік. «Лісічкі».






